Некалькі соцень чалавек выйшлі ў ноч з 13 на 14 жніўня з турмы на Акрэсьціна. Зьнясіленыя, зьбітыя людзі расказвалі, што зь імі адбывалася ў аўтазаках і РУУСах.
Шэсьць дзён у Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, пераможцам якіх Цэнтравыбаркам назваў Аляксандра Лукашэнку. У выніку пратэстаў сілавікі затрымалі каля 7000 чалавек. Прынамсі двое загінулі, сотні чалавек атрымалі сур'ёзныя пашкоджаньні, раны. Многія заяўляюць пра катаваньні з боку супрацоўнікамі АМАПу і іншых сілавікоў.