Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У навінах на БТ расказалі, што міліцыя «імкнецца наладзіць дыялёг з пратэстоўцамі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэлеканал «Беларусь 1» прысьвяціў значную частку выпуску навінаў а 15-й гадзіне шматлікім пратэстам супраць міліцэйскага гвалту і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Праўда, ані пра прычыну пратэстаў, ані пра іх маштаб не згадалі.

Сьледам за галоўнай навіной выпуску — нарады ў «нашага прэзыдэнта» (так прагучала ў навінах. — РС) Аляксандра Лукашэнкі пра працу паліўна-энэргетычнага комплексу — тэлеканал расказаў, што Міністэрства ўнутраных спраў прымае «ўсе неабходныя захады» для навядзеньня парадку.

Паводле БТ, нягледзячы на напружаную сытуацыю, міліцыя «стараецца наладзіць дыялёг зь людзьмі» бо «усім нам жыць «на гэтай вуліцы, у гэтым горадзе, краіне». Гэтыя словы падмацавалі кадрамі размовы міліцыянта з натоўпам людзей (дзе, калі і пры якіх абставінах — неядома).

У навінах адзначылі вялікі ўзровень агрэсіі пратэстоўцаў у дачыненьні да праваахоўнікаў, спаслаўшыся на дадзеныя МУС, паводле якіх 103 супрацоўнікі пацярпелі за 4 дні. Пры гэтым дзяржаўнае ТБ не паведаміла, колькі чалавек пацярпелі сярод дэманстрантаў, не паказалі шматлікія відэакадры, дзе супрацоўнікі АМАПу і іншых сілавых структур чыняць неабгрунтаваны гвалт над пратэстоўцамі.

Тэлеканал «Беларусь 1» зьняпраўдзіў інфармацыю, што многія прадстаўнікі сілавых органаў падалі ў адстаўку альбо адмовіліся ад сваіх званьняў, назваўшы фэйкамі паведамленьні ў сацыяльных сетках.

У выпуску паказалі камэнтар старшыні Асацыяцыі шматдзетных бацькоў Тацьцяны Краўчанкі, якая «заклікае адумацца і спыніцца». Паводле яе, «беспарадкі чыняць тыя, каму абыякавае тое, што будзе ў нас у краіне».
Асобна разабралі адмову расейскага музыканта Ўладзімера Сьпівакова ад мэдаля Францішка Скарыны, адзначыўшы што «пад эмацыйны і псыхалягічны стрэс трапляюць многія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG