Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў патрабуе ад Менску вызваліць трох затрыманых украінцаў і рэкамэндуе ўcтрымацца ад паездак у Беларусь

абноўлена

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітры Кулеба заявіў, што беларускія ўлады адмаўляюцца паведаміць інфармацыю аб месцазнаходжаньні трох украінскіх грамадзян — Канстанціна Равуцкага, Яўгена Васільева і Аляксандры Алёшынай, затрыманых 12 жніўня.

Невядома нават, у якім СІЗА яны знаходзяцца. Паводле міністра, Кіеў накіраваў Менску дзьве ноты пратэсту, патрабуючы паведаміць інфармацыю пра ўсіх затрыманых грамадзян Украіны, прычыны іхнага затрыманьня, месцазнаходжаньне ўкраінцаў і дазволіць ім сустрэцца з украінскім консулам.

«Мы патрабуем тэрміновага і безумоўнага вызваленьня з мэтай іх вяртаньня ва Ўкраіну», — заявіў Дзьмітры Кулеба.

У сувязі з затрыманьнямі міністар замежных спраў Украіны заклікаў украінцаў устрымацца ад наведваньня Беларусі, а тых украінцаў, якія ўжо знаходзяцца на беларускай тэрыторыі, праяўляць павышаную ўвагу і асьцярожнасьць, пазьбягаць месцаў масавага збору людзей, ня ўдзельнічаць у дэманстрацыях і акцыях пратэсту, сачыць за навінамі і рэкамэндацыямі мясцовых уладаў.

Пазьней Офіс прэзыдэнта Ўкраіны апублікаваў сваю заяву, у якой назваў затрыманьне ўкраінцаў незаконным і запатрабаваў тэрмінова іх вызваліць.

«На думку ўкраінскага боку, яны не парушалі ніякіх законаў Рэспублікі Беларусь, ня ўдзельнічалі ні ў масавых беспарадках, ні ў масавых акцыях, не перавозілі забароненыя рэчы і матэрыялы. Праваабаронцы наведвалі Беларусь выключна дзеля атрыманьня дакладнай інфармацыі пра тое, што там адбываецца, і для камэнтаваньня нядаўніх падзеяў у Менску для ўкраінскіх СМІ. Свабода слова і свабода перамяшчэньня — асноўныя дэмакратычныя прынцыпы, якія шануюцца ва ўсім сьвеце. Іх парушэньне недапушчальнае», — заявіў кіраўнік прэзыдэнцкага офіса Андрэй Ярмак.

12 жніўня стала вядома пра затрыманьне двух украінскіх грамадзян — Канстанціна Равуцкага і Яўгена Васільева. Паводле беларускай праваабаронцы Тацяны Равякі, яны падазраюцца ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 10–12 жніўня.

У рамках расьсьледаваньня гэтай справы быў праведзены ператрус у кватэры Тацяны Равякі, дзе яе ўкраінскія калегі і сябры спыніліся раніцай 12 жніўня.

Сьледчыя забралі кампутар Канстанціна Равуцкага, украінскі пашпарт Яўгена Васільева і іншыя рэчы.

Пазьней Офіс прэзыдэнта Ўкраіны апублікаваў сваю заяву, у якой назваў затрыманьне ўкраінцаў незаконным і запатрабаваў тэрмінова іх вызваліць.

«На думку ўкраінскага боку, яны не парушалі ніякіх законаў Рэспублікі Беларусь, ня ўдзельнічалі ні ў масавых беспарадках, ні ў масавых акцыях, не перавозілі забароненыя рэчы і матэрыялы. Праваабаронцы наведвалі Беларусь выключна дзеля атрыманьня дакладнай інфармацыі пра тое, што там адбываецца, і для камэнтаваньня нядаўніх падзеяў у Менску для ўкраінскіх СМІ. Свабода слова і свабода перамяшчэньня — асноўныя дэмакратычныя прынцыпы, якія шануюцца ва ўсім сьвеце. Іх парушэньне недапушчальнае», — заявіў кіраўнік прэзыдэнцкага офіса Андрэй Ярмак.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG