Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дудзь заклікаў беларускіх сілавікоў спыніць гвалт: «Пэрспэктыва вашага галоўнага начальніка — нянавісьць уласнага народу»


Юры Дудзь
Юры Дудзь

Папулярны расейскі журналіст і відэаблогер Юрый Дудзь праз свой Тэлеграм-канал зьвярнуўся да беларускіх сілавікоў.

«Як я разумею, у Беларусі інтэрнэт не працуе, але VPN і іншыя інтэрнэт-сарафаны робяць, таму хачу напісаць кароткі зварот да беларускіх міліцыянтаў, вайскоўцаў і іншых сілавікоў — хоць маладых, хоць старых. Я ведаю, што нехта зь іх нас глядзіць, таму што ня раз фоткаўся зь імі, калі бываў у Менску.

Мужыкі! Я жыву ў іншай краіне — і ў тым ліку таму маўчаў увесь гэты час (кшталту не мая справа, плюс у нас саміх праблем — поўна). Але часам „кіпеш“ становіцца настолькі абуральным і небясьпечным, што трэба выказацца і суседзям.

Што я ўбачыў з сваёй хаты за апошнія дні?

Як вы б’яце і страляеце ў бяззбройных людзей на вуліцы. Прычым ня толькі тых, хто стаіць супраць вас на плошчах і вуліцах, але і тых, хто проста сядзіць на лаўцы ў двары або шпацыруе з сабакам.

Як ваш галоўны апазыцыйны кандыдат (простая, сьмелая, моцная жанчына) зьнікла на нейкі час у будынку ЦВК. Праз суткі дзяржаўныя мэдыя распаўсюдзілі яе відэазварот, у якім яна чытае з паперкі. Я не экспэрт і ня кансьпіроляг, але неяк вельмі моцна падобна да пастаноўкі ў абмен на вызваленьне».

Паводле Дудзя, пасьля таго, што адбылося за апошнія дні, «пэрспэктыва вашага галоўнага начальніка — нянавісьць уласнага народу і татальная ізаляцыя ад усіх прагрэсіўных краін. Пэрспэктывы ўсіх, хто аказваў яму падтрымку, прыкладна такія ж. Ці сапраўды за ня самага сумленнага, ня самага прафэсійнага і — цяпер відавочна — зусім ня сьмелага мужыка варта пазбаўляць сябе будучыні?».

Завяршае свой зварот ён такім чынам: «Мая павага і паклон усім людзям, якія перамаглі свой страх і заявілі пра гэта.

Мая павага і паклон усім сілавікам, якія сёньня ж выдыхнуць, задумаюцца і больш не падымуць на свой народ ні рукі, ні дручка, ні ствала».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG