Беларускі музыка Макс Корж, які сёньня раней зьвярнуўся праз свой Інстаграм да ўдзельнікаў пратэсту ў Менску і заклікаў прыпыніць акцыі, выправіў допіс.
Корж спачатку напісаў, што «„перамогу з дня на дзень“, пра якую пішуць у тэлеграме, на дадзены момант атрымаць «проста нерэальна».
«Пацаны. Вы перамаглі. Тармазьніце сёньня. Вы паказалі, што можаце даць адпор. Навялі рушняк на ўвесь сьвет. Відосаў хопіць на месяц наперад. Гэтая тэма (прамыя сутыкненьні) ужо ня будзе працаваць у плюс».
Атрымаўшы тысячы гнеўных камэнтароў, музыка адрэдагаваў першапачатковы допіс.
«Пацаны. На сёньня Вы перамаглі. Тармазіце СЁНЬНЯ рушняк. (Я кажу толькі пра сёньняшні дзень.) Вы паказалі, што можаце даць адпор. Навялі шуму на ўвесь сьвет. Жорсткіх відэаматэрыялаў хопіць на месяц наперад, каб не патухнуць. Гэтая тэма (прамыя сутыкненьні) сёньня не спрацуе ў плюс. Тую «перамогу з дня на дзень», пра якую вам пішуць у тэлеграме, на дадзены момант прамымі сутыкненьнямі аб’ектыўна здабыць нерэальна.
Я гэта бачу на свае вочы, знаходзячыся ў Менску гэтыя 2 ночы. Сёньня будуць толькі трупы. Сілавікі такім чынам на бок людзей не пераходзяць. Зараз у іх вачах вы якраз тыя, на каго іх нацкоўвалі гадамі. Да іх не зьвяртаюся, таму што гэта бескарысна. Змагацца неабходна. Трэба ісьці да канца.
Патрабуйце ад сваіх лідэраў іншых рашэньняў.
Беражыце сябе, ня лезьце напрамую.
Не забывайце, чые вы праўнукі. Перадавайце ўсім».