Высокі прадстаўнік ад імя Эўразьвязу Жузэп Бурэль выступіў з заявай з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў, адзначыўшы, што падчас выбарчай кампаніі народ Беларусі прадэманстраваў імкненьне да дэмакратычных пераменаў.
«Аднак выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Улады ўжылі непрапарцыйны і непрымальны гвалт, у выніку чаго прынамсі адзін чалавек загінуў і многія атрымалі раненьні».
Эўразьвяз заклікаў улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых.
«Вартыя даверу зьвесткі нацыянальных назіральнікаў сьведчыць аб тым, што выбарчы працэс не адпавядаў міжнародным стандартам, якія чакаюцца ад дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ.
Менавіта на гэтым фоне ЭЗ мае намер ацэньваць дзеяньні ўладаў Беларусі і праводзіць паглыблены перагляд адносін зь Беларусьсю. Гэта можа прадугледжваць, сярод іншага, прыняцьце мер у адносінах да асобаў, адказных за гвалт.
«Мы заклікаем палітычнае кіраўніцтва Беларусі пачаць сапраўдны і ўсёабдымны дыялёг з шырокім пластамі грамадзтва, каб пазьбегнуць далейшага гвалту. ЭЗ будзе і далей выступаць за дэмакратычную, незалежную, сувэрэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь».