Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС заклікала замежных партнэраў Беларусі не сьпяшацца з высновамі пра падзеі ў краіне


На сайце МЗС Беларусі зьявілася заява, у якой сьцьвярджаецца, што ў Беларусі ўважліва сочаць за рэакцыяй замежных партнэраў на ход і вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Дзякуй за заявы аб падтрымцы сувэрэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Гэтыя прынцыпы сьвятыя для любой дзяржавы. А для нас сёньня — асабліва!», — гаворыцца ў дакумэнце.

У заяве сьцьвярджаецца, што хуткасьць, зь якой шэраг эўрапейскіх чыноўнікаў зрабілі найважнейшыя для нашай краіны палітычныя заявы, нават бяз спробы аб’ектыўна разабрацца і рэальна ацаніць сытуацыю, абсалютна непрымальная.

«Зьвяртаемся да нашых калег, нашых суседзяў. Не сьпяшайцеся з заявамі, якія яшчэ больш падаграваюць нестабільнасьць у грамадзтве. Падтрымліваеце незалежнасьць і сувэрэнітэт — выявіце ня толькі прынцыповасьць, але і адказнасьць!» — заклікае МЗС Беларусі сваіх замежных партнэраў.

  • У апошнія дні ЗША, Эўрапейскі Зьвяз і шэраг заходніх суседзяў Беларусі выступілі з крытычнымі ацэнкамі прэзыдэнцкіх выбараў і захадаў, якія прымяняюцца пры разгоне акцый пратэсту ў гарадах Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG