«Для гэтага неабходна патэлефанаваць на лінію 102 і назваць прозьвішча, імя, імя па бацьку і дату нараджэньня таго, каго шукаюць. Супрацоўнікі паведамяць, ці ёсьць чалавек у сьпісе затрыманых да суду за правапарушэньня. Зьвесткі пра месца ўтрыманьня грамадзяніна не разгалошваюцца», — паведамляецца ў афіцыйным Тэлеграм-канале прэсавай службы Міністэрства ўнутраных спраў.