Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзка патаньнеў расейскі рубель, а за ім і беларускі


Расейскі рубель патаньнеў да мінімальных значэньняў больш як за два месяцы ў адносінах да даляра і за чатыры месяцы — да эўра.

Беларускі рубель таксама істотна патаньнеў. Эўра даражэе пяты дзень запар і падскочыў да максымуму амаль за 4 дні. Падаражэлі таксама даляр і расейскі рубель. Эўра каштуе 2,8281 беларускага рубля, даляр — 2,4103, расейскі рубель — 3,3511 беларускага.

Кошт валютнага кошыка скачком павялічыўся на 0,69% да максымуму за два тыдні.

Экспэрты зьвязваюць аслабленьне расейскага рубля са спыненьнем росту нафтавых цэн, а таксама зацьверджаным тыдзень таму плянам ратаваньня эканомікі Эўразьвязу, на які ў Эўропе маюць намер выдаткаваць 750 мільярдаў эўра, паведамляе Lenta.ru. Беларускі ж рубель рэагуе на курс расейскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG