У Парыжы ў Дзень узяцьця Бастыліі адбылася акцыя салідарнасьці беларусаў Францыі пасьля прынятых Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі рашэньняў не рэгістраваць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
Як паведаміў журналіст Андрэй Вайтовіч, беларусы на роварах праехалі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі каля ракі Сэны. Яны спыняліся каля сабору Нотр-Дам і каля будынку францускага Міністэрства замежных спраў.
Сёньня ж беларусы даслалі ліст францускаму прэзыдэнту Эманюэлю Макрону з заклікам адрэагаваць на выказваньні прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які назваў уведзены ў Францыі карантын палітычным актам, з дапамогай якога ўлады «сагналі з вуліц жоўтыя камізэлькі».