Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць ад бубоннай чумы пацьвердзілі ў краіне, адкуль Лукашэнка чакае гасьцей


Суркі (байбакі) пустыні Гобі
Суркі (байбакі) пустыні Гобі

Міністэрства аховы здароўя Манголіі 14 ліпеня пацьвердзіла сьмерць 15-гадовага падлетка ад бубонай чумы: як мяркуецца, юнак заразіўся ад дзікага байбака, ужыўшы яго мяса ў ежу або разьбіраючы заражаную жывёлу.

Падлетак жыў у сяле Тугруг у рэгіёне Гобі-Алтай на паўднёвым захадзе Манголіі. У суседняй з гэтым рэгіёнам вобласьці таксама зафіксавалі сама меней два выпадкі бубоннай чумы, якую людзі падхапілі ад байбакоў. Аднак там хворых удалося вылечыць.

«Аналізы пацьвердзілі, што ён памёр ад чумы байбака», — пацьвердзілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Манголіі.

Пятнаццаць чалавек зь першага кола кантактаў падлетка і 11 чалавек яго кантактаў другога ўзроўню былі адпраўленыя ў карантын, першай групе прэвэнтыўна выпісалі антыбіётыкі. Каб стрымаць распаўсюд хваробы, у шасьці раёнах рэгіёну Гобі-Алтай мінімум на шэсьць дзён карантыну ўвялі камэнданцкі час.

Міністэрства аховы здароўя Манголіі яшчэ раз папярэдзіла ўсіх жыхароў краіны, што сьмяротнасьць ад бубоннай чумы сёньня ацэньваецца ў 4,9%, што робіць яе «сьмяротным і вельмі небясьпечным захворваньнем».

11 ліпеня Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Манголіі Халтмаагійна Батулга з нацыянальным сьвятам краіны і пацьвердзіў запрашэньне кіраўніка Манголіі ў Беларусь «у любы зручны час».

Цяпер Манголія ўваходзіць у беларускі сьпіс краінаў, у якіх рэгіструюцца выпадкі COVID-19. Гасьцям з гэтых краінаў абавязкова адбыць 14-дзённую самаізаляцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG