Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў Тувы і Алтаю з прычыны чумы просяць не паляваць на суркоў


Улады Тувы папрасілі жыхароў рэгіёну быць «пільнымі» ў сувязі з выпадкамі бубоннай чумы ў суседняй Манголіі.

Як паведамляе «Настоящее время», тувінцам параілі ўстрымацца ад паляваньня на байбакоў (суркоў) і ня есьці іх мяса, а таксама па магчымасьці бараніцца ад укусаў кузурак. Апошняя рэкамэндацыя зьвязаная з тым, што пераносіць чуму могуць блохі, якія жывуць на грызунах.

«Небясьпечныя для чалавека пацукі, а таксама мяса байбака і вярблюда», – заявілі ўлады Тувы. Міністэрства сельскай гаспадаркі папярэдзіла, што чума можа перадавацца ня толькі ў выніку ўкусу грызуноў, але і пры зьняцьці і апрацоўцы скуры інфікаваных грызуноў і вярблюдаў.

Улады Алтайскага краю з прычыны ўспышкі бубоннай чумы ў Манголіі і ў Кітаі забаранілі паляваць на байбакоў і пачалі патруляваць прымежную тэрыторыю.

Апошнімі днямі ўлады Кітаю і Манголіі пацьвердзілі некалькі выпадкаў бубоннай чумы ў людзей. Усе выпадкі зьвязваюць з ужываньнем у ежу мяса дзікіх байбакоў.

  • У Кітаі захварэў пастух з акругі Баян-Нур правінцыі Ўнутраная Манголія. У рэгіёне забаронена паляваць на дзікіх жывёлаў і спажываць у ежу іх мяса.
  • У Манголіі заразіліся два браты з аймаку (вобласьці) Хоўд, якія ўжывалі ў ежу мяса дзікага байбака.
  • 6 ліпеня стала вядома пра падозраньне на чуму ў падлетка ў мангольскім аймаку Баян-Улгій.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG