Дзень у гісторыі
1709 — Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.
1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.
1926 — Кароль Сауд стварыў Саудаўскую Арабію.
1969 — пачаўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму, які завяршыўся праз тры з паловай гады.
1993 — у Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў з усёй зямлі. Многія пастановы й наказы таго ўсебеларускага веча ня выкананыя дагэтуль. Напрыклад, на менскім будынку, дзе ў 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, так і не зьявілася мэмарыяльная дошка.
2008 — тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.
У гэты дзень нарадзіліся
1621 — Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.
1838 — Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, стваральнік дырыжабля.
1894 — Пётар Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1839 — Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш як у $300 мільярдаў.
1861 — Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка. На яе грошы быў выдадзены славуты «Вянок» Максіма Багдановіча. Магдалена Радзівіл адкрывала беларускія школы і шчодра фундавала выдавецкія суполкі. Яна шчыра вітала абвяшчэньне незалежнасьці БНР. Княгіня балюча перажывала канфэсійную разьяднанасьць беларусаў і марыла пра аднаўленьне зьнішчанай каляніяльнымі расейскімі ўладамі ўніяцкай царквы.
1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.
1949 — Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч.
У гэты дзень памерлі
1796 — беларускі паэт і гісторык Адам Нарушэвіч.
1889 — беларускі кампазытар і піяніст Фларыян Мiладоўскi.