Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт КНР прыняў закон аб нацыянальнай бясьпецы ў Ганконгу. Што гэта значыць


У Ганконгу сёньня, 30 чэрвеня 2020 году.
У Ганконгу сёньня, 30 чэрвеня 2020 году.

Пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, які ажыцьцяўляе заканадаўчую ўладу, прыняў закон аб нацыянальнай бясьпецы ў Ганконгу, паведамляе газэта South China Morning Post (SCMP) са спасылкай на крыніцы.

Мяркуецца, што закон уступіць у сілу 1 ліпеня, у 23-ю гадавіну пераходу былога брытанскага анкляву пад кітайскі сувэрэнітэт. Пра гэта паведаміла і тэлерадыёвяшчальная кампанія Ганконгу RTHK.

Паводле зьвестак SCMP, закон ухвалілі аднагалосна 162 чальцы камітэту на працягу 15 хвілін пасьля пачатку паседжаньня.

Афіцыйная назва дакумэнту — «Закон аб стварэньні прававой сыстэмы і правапрымяняльных мэханізмаў у спэцыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг для абароны нацыянальнай бясьпекі».

Дэталі закону апублікуе выданьне Xinhua — гэта будзе першы выпадак, калі тэкст закону стане даступны грамадзкасьці, ўдакладняюць СМІ.

Закон, паводле сьцьвярджэньня ўладаў КНР, накіраваны на «прадухіленьне пагрозы дзяржаўнай уладзе», у прыватнасьці ён закліканы не дапускаць падбухторваньня, тэрарызму, падрыву ўлады і ўмяшаньня вонкавых сіл ў справы адміністрацыйнага раёну. Закон прадугледжвае суровыя пакараньні за парушэньне яго артыкулаў, аж да пажыцьцёвага зьняволеньня.

  • У 1997 годзе Вялікая Брытанія вярнула сваю былую каляніяльную зямлю Кітаю. Але адным з умоў вяртаньня было ўвядзеньне спэцыяльнай аўтаноміі для жыхароў гораду. З тых часоў Ганконг кіруецца па прынцыпе «адна краіна — дзьве сыстэмы»: адрозьненьні асабліва прыкметныя ў галіне абароны замежных інвэстыцый і правоў і свабод грамадзян.
  • Летась палітыка Кітаю, накіраваная на ліквідацыю аўтаноміі Ганконгу і навязваньня яму ўнутрыкітайскіх нормаў у галіне бясьпекі (Пэкін патрабаваў прыняць закон аб экстрадыцыі ў Кітай грамадзянаў краіны, якія ўцяклі ў Ганконг), прывяла да некалькіх месяцаў антыўрадавых пратэстаў.
  • Закон аб экстрадыцыі ў выніку быў адкліканы, але пратэстоўцы некалькі месяцаў патрабавалі, каб улады Ганконгу ня так актыўна ішлі ў рэчышчы кітайскай палітыкі, а Кітай менш ўмешваўся ў справы аўтаноміі. У Пэкіне ж заяўлялі, што пратэсты падаграваюцца замежнымі дзяржавамі. Вынікам гэтага канфлікту і стаў жорсткі «закон аб бясьпецы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG