У Ганконгу ў нядзелю паліцыя затрымала 50 удзельнікаў забароненай пратэстнай маніфэстацыі. Як паведамляе Reuters са спасылкай на заяву паліцыі, пратэстны марш быў спынены праз распачатыя беспарадкі. Паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ.
28 чэрвеня Сталы камітэт кітайскага парлямэнту пачаў абмеркаваньне законапраекту, падтрыманага раней у той жа дзень дэпутатамі. Гаворка ідзе пра спробы Пэкіна дамагчыся прыняцьця ўладамі Ганконга законаў супраць «падрыўной дзейнасьці» у дачыненьні да ўраду КНР. Закон, які цяпер абмяркоўваецца, у прыватнасьці, забараняе ў Ганконгу «сэпаратызм» і «бунт».
1 ліпеня жыхары Ганконгу плянуюць адзначыць 23-ю гадавіну зь дня, калі Вялікабрытанія перадала Кітаю кіраваньне Ганконгам. Паліцыя адхіліла заяўку на правядзеньне ў гэты дзень маршу з прычыны абмежаваньняў, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавірусу.
У адпаведнасьці з пагадненьнем паміж Лёнданам і Пэкінам аб перадачы Ганконга пад кіраваньне Кітайскай Народнай Рэспублікі, жыхарам Ганконгу да 2047 году гарантаваныя шырокія спэцыяльныя правы, сярод якіх — свабода прэсы, сходаў і выказваньня меркаваньняў.