Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тэль-Авіве адбылася акцыя салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. ФОТА, ВІДЭА

абноўлена

Акцыя салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі ў Ізраілі. Тэль-Авіў, 26 чэрвеня 2020 году
Акцыя салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі ў Ізраілі. Тэль-Авіў, 26 чэрвеня 2020 году

Каля 200 чалавек сабраліся сёньня ў прадмесьці Тэль-Авіву Яфе на акцыю салідарнасьці зь беларускім народам, які, паводле арганізатараў, 26 гадоў пазбаўлены магчымасьці браць удзел у свабодных выбарах.

«Падзеі апошніх тыдняў, якія адбываюцца ў Беларусі, — гаворыцца ў звароце арганізатараў пратэсту, — мала каго могуць пакінуць абыякавымі. 26 гадоў у РБ не было сумленных выбараў. Яшчэ да пачатку рэгістрацыі кандыдатаў частка апазыцыйных лідэраў у турме. Два кандыдаты пад сьледзтвам.

Масавыя затрыманьні мірных грамадзян, нязгодных з рэжымам, зьбіцьцё і катаваньні ў турмах. Сваёй сустрэчай мы хочам выказаць падтрымку і салідарнасьць грамадзянам Беларусі і пратэст супраць дзеяньняў уладаў і сілавых структур».

На акцыю прыйшлі людзі розных пакаленьняў: тыя, хто засьпеў Беларусь яшчэ пры СССР, і тыя, хто ня бачыў яе, акрамя як пад дыктатам Лукашэнкі.

«Мяне абурае, што адбываецца на былой Радзіме, і я хачу падтрымаць хоць неяк сваіх блізкіх і сям’ю, якая там знаходзіцца. Я хачу, каб людзі выйшлі з карцара КДБ, таму што яны там незаконна. Хачу, каб правялі сумленныя выбары і далі народу магчымасьць новага жыцьця без „таракана“», — кажа ўдзельніца акцыі Галіна.

34-гадовы Ўладзімер жыве ў Ізраілі 3 гады. Прыйшоў на акцыю, «таму што цягне туды ісьці»:

«Гэта не абавязак і ня ласка, а абвостранае пачуцьцё болю за краіну, у якой нарадзіўся, у якой да гэтага часу жывуць родныя... Напэўна, прыгожае слова „салідарнасьць“ было прыдумана спэцыяльна для прыгожага беларускага народу. Я адчуваю гэтую салідарнасьць».

«У мяне ёсьць вера ў тое, што народ Беларусі варты лепшага лёсу. Трэба падтрымаць яго ў той момант, калі адкрылася акно гістарычнай пэрспэктывы», — кажа 32-гадовы Максім, які жыве ў Ізраілі ўжо 18 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG