Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запрацавала платная вэрсія Youtube. Параўноўваем цэны з суседзямі


©Shutterstock
©Shutterstock

На тэрыторыі Беларусі стаў дасяжны сэрвіс Youtube Premium — той жа відэахостынг Youtube, але без рэклямы і з дадатковымі функцыямі. Цана — 7,19 даляра на месяц.

Што дае Youtube Premium:

  • прагляд відэа без рэклямы;
  • прагляд відэа «ў фоне», калі запушчаны іншыя праграмы;
  • спампоўка відэа для офлайн-прагляду;
  • доступ да музычнага сэрвісу Youtube Music Premium без рэклямы і з офлайн-праслухоўваньнем.

Першы месяц карыстаньня сэрвісам даецца бясплатна.

Цэны на сэрвіс адрозьніваюцца для розных краінаў. Калі ў Беларусі за месяц просяць $7,19 на месяц, то ў Індыі — $1,88, Расеі — $3,16, Украіне — $3,81, Польшчы — $6,32, Чэхіі — $7,84, Літве, Латвіі і Эстоніі — $9,52, ЗША — $11,99, а ў Даніі — аж $17,86.

Звычайная бясплатная вэрсія Youtube застаецца дасяжнай бязь зьменаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG