Андрэй Стрыжак — беларускі супэрмэн. Пачынаючы зь 2017 году, у межах грамадзянскай кампаніі #BY_HELP ён разам з аднадумцамі зьбіраў грошы на штрафы і падтрымку беларусаў, якіх рэпрэсавалі за ўдзел у «Маршах недармаедаў», Дні Волі — 2017, акцыях за незалежнасьць. Падчас «справы БелТА» дапамога ішла незалежным журналістам. Вясной 2020 году клопат спатрэбіўся беларускім мэдыкам.
У вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» Андрэй Стрыжак расказаў Каці Маркоўскай, як працуе кампанія #BYCOVID19, за што можна пахваліць чыноўнікаў міністэрстваў здароўя і замежных спраў, колькі грошай ахвяравалі беларусы на сродкі засьцярогі для мэдыкаў і што атрымліваюць валянтэры за сваю працу.
- 01:31 – Колькі грошай сабрала кампанія #BYCOVID19
- 01:57 – Колькі ініцыятыў зьбіраюць грошы на дапамогу мэдыкам і каму ахвяраваць
- 10:08 – Што ня так са статыстыкай Міністэрства аховы здароўя
- 16:31 – Купля тэстаў на каранавірус
- 19:30 – Пра карантын і дыстанцыйную адукацыю
- 22:32 – Хто такі Андрэй Ткачоў
- 23:30 – Праца з заяўкамі ад лякарняў
- 29:28 – Скандалы ў #BYCOVID19
- 30:12 – Як бізнэс падтрымлівае #BYCOVID19
- 32:14 – Колькі зарабляюць Стрыжак і Ткачоў
- 33:46 – #BY_HELP і #BYCOVID19. У чым розьніца
- 35:48 – Канкурэнцыя з традыцыйнымі праваабарончымі арганізацыямі
- 39:30 – Стрыжак – апазыцыянэр?
- 47:47 – Чаму Стрыжак не ідзе ў палітыку
- 52:30 – Што трэба мець дома на выпадак пандэміі і Апакаліпсісу
- 54:19 – Апазыцыя і пандэмія. Што ня так робяць палітыкі
- 59:07 – Зборы сродкаў і КДБ
- 1:05:00 – Чаму рэакцыя на хваробу спазьнілася ва ўсім сьвеце
- 1:07:40 – БЛІЦ
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.