Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус выявілі ў жодзінскім «Тарпэда»


На COVID-19 захварэлі футбалісты, якія выступаюць у беларускім чэмпіянаце, і іхныя трэнэры. Пра гэта паведамляюць самі футбалісты, афіцыйныя крыніцы маўчаць.​

Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» Уладзімер Бушма і Міхаіл Афанасьеў маюць станоўчы тэст на каранавірус, піша Tribuna.com.

Таксама пад падазрэньнем знаходзіцца яшчэ некалькі футбалістаў асноўнага складу і два трэнэры, піша «Прессбол». Паводле выданьня, у Сяргея Зяневіча хвароба праходзіць у цяжкой форме, яго шпіталізавалі.

У заяўцы на склад матчу 21 траўня адсутнічалі Бушма, Афанасьеў, Хачатуран і Бардачоў. Прычыны гэтага ў клюбе камэнтаваць Tut.by адмовіліся.

Раней АБФФ заяўляла пра тое, што прыме неабходныя меры ў выпадку пагаршэньня сытуацыі. Акрамя пераносаў матчу, іншыя меры не прымаюцца.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG