Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледчыкі маюць намер разрэзаць «Тытанік». Ім ужо дазволілі


Ілюстрацыя ў брытанскай прэсе, 1912 год
Ілюстрацыя ў брытанскай прэсе, 1912 год

Упершыню за 108 гадоў, пасьля таго як «Тытанік» затануў і апусьціўся на дно акіяна, дасьледчыкі маюць намер разрэзаць абломкі судна, каб дастаць элемэнт яго абсталяваньня.

Іх мэта — бяздротавы тэлеграф фірмы Marconi, адзін зь першых у сваім родзе. Зь яго дапамогай ляйнэр, тонучы, спрабаваў зьвязацца з суседнім суднам.

Фэдэральная судзьдзя ў Вірджыніі ў панядзелак ухваліла экспэдыцыю, назваўшы яе «ўнікальнай магчымасьцю выявіць артэфакт, які прычыніцца да спадчыны, што засталася па незабыўнай страце „Тытаніка“».

Кампанія R.M.S. Titanic (RMST) павінна распрацаваць фінансавы плян і прадставіць яго на зацьвярджэньне суду.

Яна плянуе адправіцца ў экспэдыцыю гэтым летам. Мяркуецца, што падводныя робаты акуратна аддзеляць апарат Marconi і яго кампанэнты ад карабля.

У катастрофе «Тытаніка» загінулі больш за паўтары тысячы чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG