Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 10 сутак арышту на волю выйшаў журналіст і праваабаронца Алесь Буракоў 


Аляксандар Буракоў перад судом
Аляксандар Буракоў перад судом

Магілёўскі журналіст Алесь Буракоў, які супрацоўнічае з Deutsche Welle, адпушчаны на волю пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «удзел у несанкцыянаванай акцыі».

Паводле кіраўніка магілёўскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Вырвіча, Аляксандар Буракоў напісаў дзьве скаргі на ўмовы ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Па-першае, на «страшны холад» у камэры — даводзілася спаць у зімовай куртцы. Па-другое, хтосьці карыстаўся ягоным мабільным тэлефонам: пры арышце апарат быў зараджаны і адключаны, а пры выхадзе — уключаны і разраджаны.

Пры гэтым Буракоў заявіў, што нягледзячы на рэпрэсіі, працягне сваю працу і праваабарончую дзейнасьць.

Буракоў быў затрыманы 8 траўня і абвінавачаны ў тым, што за два дні да таго «ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Сам журналіст сьцьвярджаў, што прысутнічаў як журналіст і праваабаронца. 12 траўня яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Напярэдадні з магілёўскага ізалятару быў вызвалены журналіст Міхаіл Аршынскі, пакуль што ў чаканьні вызваленьня Алесь Асіпцоў і Зьміцер Лупач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG