Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ распачаў збор грошай для арыштаваных журналістаў 


Журналіст Алесь Асіпцоў перад судом у Магілёве. Яго пакаралі на 10 сутак арышту. З 9 траўня ён трымае галадоўку.
Журналіст Алесь Асіпцоў перад судом у Магілёве. Яго пакаралі на 10 сутак арышту. З 9 траўня ён трымае галадоўку.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала матэрыяльна падтрымаць асуджаных нібыта за ўдзел у масавых акцыях калегаў. Зрабіць гэта можна па спасылцы ТУТ.

11 і 12 траўня чатырох беларускіх журналістаў — Міхаіл Аршынскі, Аляксандар Буракоў, Алесь Асіпцоў і Зьміцер Лупач — асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту, якія яны асьвятлялі. Пазней Міхаілу Аршынскаму дадалі яшчэ 11 сутак паводле іншага пратаколу.

«Асаблівым цынізмам выглядае ўжываньне да журналістаў адміністрацыйнага арышту ў пэрыяд пандэміі каранавірусу, што ставіць здароўе нашых калегаў пад сур’ёзную пагрозу», — адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Каб падтрымаць журналістаў пасьля вызваленьня і выказаць агульную салідарнасьць, калегі адкрылі збор сродкаў. Грошы будуць падзеленыя пароўну і перададзеныя сем’ям пацярпелых — у тым ліку для кампэнсацыі выдаткаў, зьвязаных з утрыманьнем пад вартай і абскарджаньнем судовых рашэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG