Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з пандэміяй ураду Беларусі прапанавалі праект пастановы, якая дазваляе інтэрнэт-гандаль алькаголем


Заля алькагольных напояў
Заля алькагольных напояў

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць да канца 2020 году атрымаць права гандляваць алкагольнымі напоямі праз інтэрнэт-крамы.

Адпаведны праект пастановы ўраду, зь якім азнаёміўся БелаПАН, падрыхтавала Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. У абгрунтаванні гаворыцца, што гэта зьвязана «зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй».

Праз скарачэньне наведвальнасьці бараў, рэстаранаў, іншых месцаў продаж сьпіртных напояў істотна скараціўся. Ва ўмовах пандэміі ініцыятыва дазволіць гандаль алькаголем праз інтэрнэт-крамы разглядаецца на дзяржаўным узроўні.

Удакладняецца, што абавязковым будзе пацьверджаньне пакупніком на сайце дасягненьня 18-гадовага ўзросту. Разьлікі за алькагольныя напоі дапускаюцца толькі ў безнаяўнай форме. Пры перадачы прадукцыі прадавец павінен будзе весьці відэа- і аўдыёзапіс.

Аднак некаторыя прадстаўнікі дзелавой супольнасьці лічаць, што ў цяперашнім выглядзе дакумэнт прымаць нельга.

«У Беларусі ёсьць як шэры, так і белы рынак інтэрнэт-гандлю бытавой тэхнікай і электронікай. Тое ж самае будзе і з алькаголем, калі ў цяперашнім выглядзе прымаць праект пастановы ўраду. Могуць пачаць прадаваць алькаголь непаўналетнім. Акрамя гэтага, зьявяцца ў абарачэньні і несэртыфікаваныя напоі», — лічыць гендырэктар Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналёгій Дзьмітры Ананьеў.

На яго думку, дазваляць інтэрнэт-гандаль алькаголем можна толькі тады, калі будуць прынятыя жорсткія захады, якія перашкаджаюць дзейнасьці нелегальных гандляроў.

Каб уводзіць інтэрнэт-гандаль алькагольнай прадукцыяй, у дзяржавы павінны быць дзейсныя меры апэратыўнага блякаваньня сайтаў нелегальных прадаўцоў, лічыць ён.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG