Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд дазволіў Нэтаньягу сфармаваць новы ўрад Ізраілю


Найвышэйшы суд справядлівасьці Ізраілю дазволіў дзейнаму прэм’ер-міністру Біньяміну Нэтаньягу сфармаваць новы ўрад і адхіліў усе апэляцыі апазыцыі, якія патрабавалі забароны і адмены кааліцыйнага пагадненьня паміж партыяй «Лікуд» на чале з Нэтаньягу і блёкам «Кахоль Лаван», якім кіраваў сьпікер Кнэсету Бэні Ганц .

Калегія, якая складаецца з 11 судзьдзяў, аднагалосна пастанавіла, што няма юрыдычных падставаў перашкаджаць прэм’еру ў фармаваньні ўраду.

Упершыню ў гісторыі Ізраілю пасяджэньне суду трансьляваліся ў жывым эфіры. Яно працягвалася больш за 17 гадзін. Рашэньне Найвышэйшага суду справядлівасьці ліквідуе асноўную перашкоду на шляху фармаваньня ўраду «Лікуду» і «Кахоль Лаван». Увечары 6 траўня Нэтаньягу і Ганц абвясьцілі, што ўрад будзе прыведзены да прысягі роўна праз тыдзень, 13 траўня.

7 траўня прадстаўнікі «Лікуду» і «Кахоль Лаван» перадалі прэзыдэнту Рэўвэну Рыўліну рэкамэндацыю даверыць фарміваньне новага ўраду Біньяміну Нэтаньягу. Рэкамэндацыю падпісалі 72 дэпутаты Кнэсэта, пры тым, што было дастаткова сабраць 61 подпіс.

Пагадненьне аб стварэньні ўрадавай кааліцыі па выніках выбараў 2 сакавіка было падпісана 20 красавіка. Яно прадугледжвае, што першыя паўтара года прэм’ер-міністрам Ізраілю будзе Нэтаньягу, а затым яго зьменіць Ганц. Пасьля гэтага шэраг грамадзкіх дзеячоў і арганізацыяў запатрабавалі ад БАГАЦу ануляваць кааліцыйнае пагадненьне на падставе таго, што Нэтаньягу абвінавачваецца ў хабарніцтве.

Пасьля роспуску Кнэсэту 19-га скліканьня ў Ізраілі больш за год доўжыўся палітычны крызіс. У краіне тройчы прайшлі парлямэнцкія выбары, на якіх партыя «Лікуд» хоць і перамагала, але не атрымлівала неабходнай большасьці ў Кнэсэце для фармаваньня ўраду. Увесь гэты час парлямэнт ня мог праводзіць рэформы, прымаць бюджэт, законапраекты і праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG