Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі палітычныя супернікі дамовіліся пра новы ўрад


Ерусалім, чалавек праходзіць каля выбарчага плякату з партрэтам Біньяміна Нэтаньягу, 1 красавіка 2020
Ерусалім, чалавек праходзіць каля выбарчага плякату з партрэтам Біньяміна Нэтаньягу, 1 красавіка 2020

Прэм'ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу і ягоны супернік на выбарах Бэні Ганц, прыйшлі да згоды аб сумесным фармаваньні ўраду.

Гатоўнасьць абодвух палітыкаў да супрацоўніцтва азначае выхад з палітычнага тупіка, у якім Ізраіль знаходзіўся на працягу апошняга году. Адначасова, гэта дазволіць Біньяміну Нэтаньягу, які застаўся на дзяржаўнай пасадзе, ня трапіць на лаву падсудных у сувязі з абвінавачваньнямі ў датычнасьці да карупцыі.

Каб сфармаваць урад, трэба мець 61 месца ў 120-мясцовым Кнэсэце. На выбарах на частку сакавіка ніводная палітычыная сіла не атрымала патрэбнай колькасьці галасоў. Пасьля папярэдніх двух галасаваньняў — 9 красавіка і 17 верасьня 2019 году — таксама не ўдавалася сфармаваць новы урад.

У лістападзе​ 2019 году Нэтаньягу прадʼявілі тры крымінальныя абвінавачваньні. ​Паводле абвінавачваньня Нэтаньягу аказваў у 2012-2017 гадаў паслугі прадпрымальніку Шаулю Аловічу, уладальніку кантрольнага пакету інтэрнэт-правайдэра Безэк. Кошт паслугаў вымяраецца 300 мільёнамі даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG