Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску памер 37-гадовы фэльчар хуткай дапамогі


Ілюстрацыйнае фота. Машына хуткай дапамогі ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Машына хуткай дапамогі ў Менску

Аляксей 17 гадоў працаваў на 6-й падстанцыі хуткай дапамогі ў Менску. У яго засталіся жонка і дзеці.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра гэта карэспандэнту Свабоды расказалі ў адміністрацыі станцыі хуткай мэдычнай дапамогі. Памёр ён 5 траўня. Аднак у адміністрацыі не паведамілі прычыну сьмерці. На самой падстанцыі накіравалі ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Атрымаць адказ на пытаньні ў міністэрстве не ўдалося. Паводле belsat.eu, у памерлага была пнэўманія і COVID-19.

«Аляксей быў на бальнічным. Ён быў вельмі станоўчы чалавек, працаваў у нас 17 гадоў, вельмі добры быў спэцыяліст, фэльчар найвышэйшай катэгорыі. Прыйшоў да нас пасьля заканчэньня менскага вучылішча. У яго засталіся жонка і дзеці», — сказалі Свабодзе ў менскай станцыі хуткай мэдычнай дапамогі.

Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік падчас прэс-канфэрэнцыі 17 красавіка паведаміў, што ў Менску ў 90 работнікаў «хуткай дапамогі» выяўлены каранавірус, зь іх выязны склад — 23, астатнія — апарат кіраваньня і гаспадарчы пэрсанал. Цяжкіх выпадкаў няма.​

На 16 красавіка ў Беларусі было пацьверджана 419 выпадкаў заражэньня каранавірусам мэдыкаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG