Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве пастанавіў арыштаваць Януковіча на два месяцы завочна


Віктар Януковіч падчас звароту да ўкраінцаў з расейскага Растова-на-Доне, 2014 год
Віктар Януковіч падчас звароту да ўкраінцаў з расейскага Растова-на-Доне, 2014 год

Былы ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч завочна арыштаваны на два месяцы. Пячэрскі раённы суд Кіева 4 мая прыняў адпаведную пастанову, задаволіўшы хадайніцтва пракуратуры. Адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк заявіў, што будзе абскарджваць пастанову.

Арышт прызначаны ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб узурпацыі ўлады, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на пракурора ў гэтай справе Аляксандра Супруна.

Пракурор заявіў, што бок абвінавачаньня даказаў: Януковіч хаваецца ад правасудзьдзя на тэрыторыі Расеі.

У Пячэрскім судзе слухаецца яшчэ адна справу аб меры стрыманьня для Януковіча: гаворка ідзе пра падзеі 18–20 лютага 2014 году. Тады ў Кіеве прайшлі самыя масавыя з пачатку Эўрамайдана сутыкненьні пратэстоўцаў і спэцназу.

Прэзыдэнт Януковіч уцёк з краіны, у Кіеве зьмянілася ўлада. Неўзабаве Расея анэксавала Крым, а на паўднёвым усходзе Ўкраіны ўспыхнуў шматгадовы ўзброены канфлікт, у якім, паводле афіцыйнага азначэньня NATO, Расея выступае агрэсарам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG