Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар здароўя Каранік абяцаў «перадышку» лекарам у Віцебску


На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 3 траўня міністар здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік расказаў пра пляны даць адпачынак пэрсаналу віцебскіх лякарняў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» паказалі працяглую прамову Лукашэнкі, зьвернутую да Караніка, у якой кіраўнік дзяржавы сярод іншага казаў, што «трэба напружана вытрымаць да пачатку лета», і што «калі ты кажаш, што мы пратрымаемся, усё нармальна, я ўжо не давяраю, арыентуюся на горшае».

Лукашэнка адзначыў, што цяпер трэба падтрымаць лекараў, каб яны «разгружаліся больш», а тое «з гэтымі ковіднымі [...] круцяцца дзень і ноч». Адказ Караніка на гэтым відэа ад 21:45.

«Сытуацыя ў Віцебску ўжо дазваляе плянаваць, што паэтапна, ужо з гэтых выходных, лякарні па адной будуць выводзіць з аказаньня мэдычнай дапамогі, праводзіцца поўная дэзынфэкцыя, цягам тыдня перасартаваньне…» — пачаў казаць міністар, але Лукашэнка яго перабіў.

Кіраўнік дзяржавы сказаў міністру, што пачынае перажываць, калі той гаворыць пра гэта, бо «Віцебск так ужо насьцярожыў людзей», што ад словаў пра вывядзеньне арганізацыяў і людзей «з сыстэмы» ён пачынае «перажываць больш, чым за хворых».

Міністар растлумачыў: лякарні плянуюць «выводзяць з бою» на тыдзень, «прыводзіць у парадак», «даць адпачынак пэрсаналу, каб яны ўжо маглі рэгіёнам дапамагаць». Пачуўшы гэта, Лукашэнка пагадзіўся: «Ну правільна, трэба дапамагаць».

Віцебская вобласьць у колькасьці выпадкаў COVID-19 ішла сьледам за горадам Менскам, калі афіцыйная статыстыка па абласьцях агучвалася апошні раз. Але пасьля 20 красавіка — ужо два тыдні — такая статыстыка не публікавалася. Вядома, што вірус выяўлялі ня толькі ў самім Віцебску, але і ў тузіне раёнаў вобласьці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG