Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Рамазан беларускія мусульмане будуць маліцца дома, мячэці закрылі 


У ноч з 23 на 24 красавіка ў мусульманаў пачаўся месяц Рамазан. Як адзначыў у інтэрвію Свабодзе з гэтай нагоду муфцій Алі Варановіч, сёлета пост надыходзіць у незвычайных умовах — на фоне пандэміі каранавірусу.

Яшчэ на пачатку красавіка духоўнае кіраўніцтва мусульман Беларусі выдала распараджэньне пра адмену пятнічных намазаў у мячэцях Менску, Іўя, Гомлі. Забарона будзе дзейнічаць да паляпшэньня эпідэміялягічнай сытуацыі.

Адрозна ад праваслаўных і каталікоў, якія на Вялікдзень не рэкамэндавалі, але пры гэтым і не забаранялі наведваньня храмаў, мячэці прымаць вернікаў ня будуць.

«Мячэці зачынілі, але прыпыненьне калектыўных малітваў не павінна адмяняць наш культ, — кажа Алі Варановіч. — Мусульманін абавязаны пакланяцца Алаху ў любых умовах. Бо нездарма той, хто ня можа маліцца стоячы, павінен маліцца седзячы, а той, хто ня можа маліцца седзячы, можа маліцца лежачы. Таму для мусульманіна не абавязкова маліцца ў храме. Дзе б ні засьпеў яго час малітвы, ён можа пакланяцца ў любым рытуальна чыстым месцы».

Паводле муфція, Рамазан ва ўмовах самаізаляцыі мае нават свае плюсы. Гэта магчымасьць ня толькі пабыць разам зь сям’ёй, але і задумацца пра вечнае.

«Гэты час можна правесьці ў роздуме аб велічы і адзінстве Ўсявышняга. Да пачатку сваёй місіі прарок Мухамад шмат часу надаваў самоце. Ён аддаляўся ад сьвецкай мітусьні ў пячоры Хіра. І асабліва шмат часу прысьвячаў гэтаму ў месяц Рамазан. Менавіта ў гэты месяц яго ўпершыню наведаў анёл Джабра і перадаў першае адкрыцьцё ад Алаха. І ўжо вядомыя выпадкі, калі, знаходзячыся ў роздуме, людзі прыходзяць да ісламу», — падсумаваў Алі Варановіч.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG