Пытаньне пра гэта Максіму Ермаловічу задала 16 красавіка дэпутатка ад Горадні Ірына Луканская.
Міністар фінансаў, адказваючы на пытаньне Луканскай, заявіў, што на гэты момант грошай у краіне на забесьпячэньне працы мэдыкаў дастаткова.
«У выпадку неабходнасьці будуць праведзеныя ўдакладненьні ў дзяржаўны бюджэт», — сказаў Ермаловіч.
Задаць пытаньне, якое непасрэдна не датычыла парадку дня, дэпутатцы Луганскай дазволіў Уладзімер Андрэйчанка.
«Часы ў нас ваенныя, таму можам адысьці ад рэглямэнту», — сказаў ён.
Таксама ў міністра фінансаў Ермаловіча дэпутат Гайдукевіч запытаўся пра захады, накіраваныя на дапамогу бізнэсу ў сувязі са складанай эканамічнай сытуацыі. Па словах міністра, у гэты момант такія захады прапрацоўваюцца. У першую чаргу, паводле міністра, дапамогу атрымае сфэра турызму і іншыя, хто пацярпеў ад пандэміі найбольш.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.