Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сёньня ізноў гуляў у хакей


Як паведамляе выданьне Трыбуна, сёньня пачалася фінальная сэрыя рэспубліканскага хакейнага турніру аматараў, у якой каманда Менскай вобласьці гуляла супраць каманды прэзыдэнта Лукашэнкі.

Выданьне адзначае, што ў тых, хто на трыбунах хацеў захаваць сацыяльную дыстанцыю, наўрад ці гэта атрымалася. На матч, піша Трыбуна, у разгар рабочай суботы паглядзець хакей прыйшоў нават міністар спорту Сяргей Кавальчук.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Аднак, паводле выданьня, наведваньне спартовых спаборніцтваў, прынамсі, футбольнай вышэйшай лігі, стала значна меншае з-за эпідэміі каранавірусу. Дзьве гульні — у Менску і Бабруйску — у пятніцу наведалі ў суме менш за тысячу чалавек.

Трыбуна нагадвае, што пры гэтым афіцыйных забаронаў на наведваньне масавых мерапрыемстваў няма. У пятніцу Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз паўтарыў, што забараняць масавыя мерапрыемствы не зьбіраецца: «Нікога не заганяюць. Проста прапануем: калі хочаце, калі ласка, прыходзьце. Не, значыць, не» — падкрэсьліў Лукашэнка.

Хакейная каманда, у складзе якой сёньня гулялі Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі, выйграла зь лікам 7:3. Зараз каманда рыхтуецца да наступнага матчу сэрыі, які заплянаваны на 11 красавіка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG