Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усе беленькія-маленькія». Яшчэ адзін рэцэпт Лукашэнкі ад каранавірусу


Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, 3 красавіка 2020 году
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, 3 красавіка 2020 году

Падчас наведваньня Смалявіцкага раёну 3 красавіка Аляксандар Лукашэнка распавёў, што аддушынай для яго ў гэты час стала наведваньне асабістага падворку і сказаў, што гэта найлепшы лек ад каранавірусу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«У мяне там іх цяпер 11 кароў, па-мойму. А пазаўчора зайшоў на фэрму — у мяне там козачкі, Маленькія козачкі, толькі прыплод зьявіўся, зусім маленькія. І я адкрываю станок гэты вялікі, а там, як сьнег: усе беленькія-маленькія, белыя-белыя, вось як халат. Вось гэта аддушына. А ты кажаш: „Каранавірус, каранавірус“. Вось лячэньне ад вірусу», — гаворыць Лукашэнка на відэа, якое апублікаваў набліжаны да прэзыдэнта ананімны телеграм-канал «Пул Першага».

На адным з прадпрыемстваў «Сэрвалюкс» Лукашэнку сёньня падаравалі пеўня і чатыры курыцы, а таксама інкубатар, паведамляла БелТА.

Пра ўсясьветную пандэмію каранавірусу і меры, якія прымаюць у сувязі з гэтым розныя краіны, Аляксандар Лукашэнка рэгулярна кажа, што гэта «псыхоз», «каранапсыхоз» і «інфадэмія», а найлепшымі лекамі ад каранавірусу беларускі кіраўнік называў трактар, гарэлку, хакей, лазьню і тлустую ежу. Эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі Лукашэнка ня лічыць сур’ёзнай («305 чалавек па ўсёй краіне — гэта мізэр!» ) і настойвае, што ўводзіць карантын у краіне няма неабходнасьці.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG