Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі абавязаў да 14-дзённай самаізаляцыі тых, хто прыбыў з краінаў з успышкамі COVID-19

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пастанова Савету міністраў Беларусі № 171 абавязала да самаізаляцыі цягам 14 дзён тых, хто прыбывае ў Беларусь з краінаў, дзе «рэгіструюцца выпадкі інфэкцыі COVID-19».

Тых, хто знаходзіцца на абавязковай самаізаляцыі, не павінны прапускаць празь беларускую мяжу. Распараджэньне ня тычыцца дыпляматаў, чальцоў афіцыйных дэлегацый, кіроўцаў пры міжнародных грузаперавозках, чальцоў экіпажаў самалётаў, караблёў і цягнікоў, а таксама замежнікаў, якія вяртаюцца дамоў транзытам празь Беларусь.

Абноўлена: 27 сакавіка Міністэрства аховы здароўя апублікавала поўны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфэкцыі COVID-19 і па прыезьдзе зь якіх грамадзяне Беларусі абавязаныя цягам 14 дзён знаходзіцца на абавязковай самаізаляцыі. У сьпісе на момант публікацыі 168 краінаў — усе краіны сьвету, дзе зарэгістраваныя выпадкі заражэньня.

Раней Мінздароўя ставіла пад 14-дзённае мэдычнае назіраньне тых, хто прыбыў з Італіі, Ірану, Паўднёвай Карэі, Францыі, Нямеччыны, Гішпаніі, Польшчы і Чэхіі, а таксама прынамсі нейкі час — з Кітаю.

Таксама пастанова Саўміну абавязала кіроўцаў, якія вязуць грузы транзытам празь Беларусь, ехаць толькі па рэспубліканскіх трасах, дзе магчымая стаянка для адпачынку (сьпіс прыкладзены да пастановы, мапы абяцаюць распаўсюдзіць на дарогах). Кіроўцаў, якія робяць транзытныя перавозкі, таксама абавязваюць пакінуць краіну найкарацейшым маршрутам не пазьней як на наступны дзень пасьля ўезду (выключэньне — калі гэта немагчыма з прычыны аварыі або доўгай разгрузкі).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG