Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сказалі затрымацца». Беларускія нафтавікі ня могуць памяняць вахты, бо Расея закрыла мяжу


Беларускія нафтавік ў Сыбіры. Фота з сайту NEFT.by
Беларускія нафтавік ў Сыбіры. Фота з сайту NEFT.by

Больш за 1600 беларускіх нафтавікоў засталіся на падоўжаную вахту на поўначы Расеі з прычыны закрыцьця мяжы. Вярнуцца на радзіму беларусы разьлічваюць у траўні, але ў выпадку, калі расейцы ўтаймуюць пандэмію каранавірусу.

Тым часам кіраўніцтва Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, дзе працуюць беларускія нафтавікі, рэкамэндавала нафтасэрвісным падрадчыкам рэгіёну ўстрымацца ад зьмены вахтаў, каб засьцерагчы край ад эпідэміі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Замест 30 сутак вахты беларусы прабудуць на поўначы Расеі больш за 60

На Ямале здабывае нафту вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта», якое лічыцца адным з найбуйных тамтэйшых працадаўцаў. 1600 работнікаў кампаніі — беларускія вахтавікі. Іх звычайная працоўная зьмена — 30 сутак. Затым нафтавікоў мяняе новая вахта. Закрыцьцё Расеяй мяжы праз эпідэмію каранавірусу зьмяніла звыклы парадак працы. Цяпер яны прабудуць на нафтаздабычы больш за 60 сутак.

Партал Neft.by, які выдае «Беларуснафта», паведамляе: «Людзі з разуменьнем паставіліся да такога становішча і вырашылі падоўжыць вахту да 1 траўня».

Фота з сайту NEFT.by
Фота з сайту NEFT.by

«Адміністрацыя паўночных прадпрыемстваў, галоўнага офісу кампаніі ў Гомлі, а таксама прафсаюзы, кадравыя службы распрацоўваюць праграму падтрымкі нафтавікоў, якія на вахце, і вольных ад яе», — гаворыцца ў публікацыі, прысьвечанай «часовым абмежаваньням на перасоўваньне праз расейскую мяжу».

Прэсавая сакратарка вытворчага аб’яднаньня «Беларуснафта» Вольга Халадовіч адмовілася камэнтаваць сытуацыю Свабодзе, спаслаўшыся на згаданы вышэй партал.

Нафтавік: «Спадзяёмся, што выплацяць заробленае. Пра даплату не гавораць»

Жыхар Гомельшчыны Сяргей здабывае на Ямале нафту ад 2017 году. Ягоная вахта фармальна скончылася і ён меўся ўжо быць на радзіме, але застанецца на расейскай поўначы яшчэ сама меней на паўтара месяца. Ён кажа, што ў Расеі праблемы з пандэміяй каранавірусу толькі пачаліся і наўрад ці ім дадуць рады на працягу красавіка. Сяргей думае, што мяжа застанецца закрытай і ў траўні.

«Нам сказалі, што трэба затрымацца і што сваю вахту трэба разглядаць як падоўжаную, — апавядае суразмоўца пра сытуацыю. — Калектыў такую навіну ўспрыняў спакойна. Гаворкі пра даплату за перапрацоўку пакуль няма».

Фота з сайту NEFT.by
Фота з сайту NEFT.by

«Нам хочацца верыць, што эпідэміі ў Беларусі няма»

Сяргей мае двое дзяцей. Ён прызнаецца, што доўгая разлука зь сям’ёй «маральна прыгнятае». За тым, як жыве радзіма, нафтавікі сочаць праз інтэрнэт. Часьцей тэлефануюць родным. Панікі няма, але нэрвовасьць прысутнічае.

«Нам усім хочацца верыць запэўніваньням улады, што эпідэміі ў Беларусі няма», — кажа Сяргей.

Паводле суразмоўцы, у «Беларуснафта-Сібіры» 95 % работнікаў — беларусы. У сярэднім шараговы нафтавік зарабляе за вахту да 2 тысяч даляраў. У Сяргея выходзіць крыху больш за тысячу. Зь іх 150 ідзе на ягоныя патрэбы. Астатнія вязе сям’і. Ён кажа, што жывуць нафтавікі ў інтэрнатах і вагончыках. Дарогу з радзімы да месца працы аплачвае наймальнік.

«За грошы, якія плацяць нам, расейцы ня надта хочуць працаваць, — кажа Сяргей, — а беларусу на радзіме зарабіць тысячу даляраў няма дзе».

Паводле яго, тую зьмену, якая засталася на радзіме, адправілі ў водпуск.

Акрамя беларускай кампаніі, на Ямале здабывае нафту і расейскія «Роснефть» ды «Газпром». Заробкі ў расейцаў гэткія ж, як у беларусаў, кажа Сяргей.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG