Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску 22 сакавіка не працуюць 5 станцыяў мэтро


Менскае мэтро, праект станцыі «Плошча Багушэвіча»
Менскае мэтро, праект станцыі «Плошча Багушэвіча»

Гэта зьвязана з будоўляй трэцяй лініі мэтро, паведамляе сталічны мэтрапалітэн.

Адразу 5 станцыяў менскага мэтро не будуць працаваць 22 сакавіка, гэта станцыі: «Моладзёжная», «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка». Гэта зьвязана са злучэньнем ліній мэтро з трэцяй веткай, якая цяпер будуецца.

У звычайным рэжыме мэтро пачне працаваць 23 сакавіка ў 5:30. Станцыі зачынялі на выходныя 21 і 22 сакавіка.

Першая чарга трэцяй, «Зеленалускай» лініі мэтро будзе ўключаць станцыі «Кавальская слабада», «Вакзальная» (пераход на першую лінію), «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча» (пераход на другую лінію).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG