Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канадзкі лекар пра тое, як быць здаровым. Парады ў 48 словах


Газэта The New York TimesTimes публікуе кароткі тэкст дацэнта Ўнівэрсытэту Атавы Ёні Фрыдгафа, які мае 16 гадоў практыкі ў якасьці сямейнага тэрапэўта.

Доктар Фрыдгаф піша, што сёньня на чалавека аказваецца магутны ўплыў з боку тэлебачаньня і іншых сродкаў масавай інфармацыі. Публікуецца мноства парадаў адносна здаровага ладу жыцьця, якія ствараюць уражаньне, што быць здаровым — вельмі складана.

З усіх бакоў нам кажуць, што трэба есьці дарагія супэрпрадукты, здабываць найноўшыя харчовыя дадаткі і бясконца хадзіць у спартовую залю для трэніровак.

Але, піша доктар Фрыдгаф, практыка падказвае, што здаровы лад жыцьця можна апісаць вельмі коратка, усяго ў некалькіх парадах, ужыўшы ўсяго некалькі дзясяткаў слоў.

Вось ягоныя парады:

  • Не курыце (2)
  • Рабіце прышчэпкі (4)
  • Пазьбягайце транс-тлушчаў (7)
  • Замяніце насычаныя тлушчы ненасычанымі, калі можаце (13)
  • Гатуйце ежу з цэльных інгрэдыентаў, радзей спажывайце рэстаранныя стравы (22)
  • Скараціце да мінімуму спажываньне вельмі апрацаваных прадуктаў (29)
  • Выбудоўвайце адносіны (31)
  • Наладзьце сон (33)
  • Ужывайце алькаголь максымальна памяркоўна (38)
  • Трэніруйцеся так часта, як вам падабаецца (44)
  • Піце толькі любімыя напоі (48)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG