Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не марнуйце часу». Папа Францішак даў парады вернікам і атэістам


Папа Францішак
Папа Францішак

Папа рымскі Францішак даў вялікае інтэрвію італьянскай газэце La Republicca. Пантыфік падзякаваў усім, хто прысьвячае сябе ратаваньню іншых і папрасіў, каб усе былі цяпер разам з тымі, хто страціў блізкіх.

У гэты складаны пэрыяд Папа заклікаў кожнага нанова адкрыць невялікія канкрэтныя ўчынкі, якія дазволяць людзям «быць побач з блізкімі: пяшчоту для бабулі і дзядулі, пацалунак для дзіцяці, людзей, якіх мы любім. Гэта важныя і вырашальныя ўчынкі. Калі мы будзем жыць так цяпер, то гэты час ня будзе дарэмным».

Пантыфік знаходзіцца ў Ватыкане і сочыць за тым, што адбываецца ў сьвеце вакол пандэміі каранавірусу. Два дні таму ён наведаў базыліку Санта Марыя-Маджорэ і касьцёл сьвятога Сан-Марчэла-аль-Карсоа, каб памаліцца.

На пытаньне журналіста, як трэба жыць у гэтыя пэрыяд, каб не марнаваць часу, Папа адказаў:

«Трэба быць уважлівы да блізкіх, сям’і, сяброў, нават у малых справах. Трэба зразумець, што менавіта ў гэтых дробных рэчах знаходзіцца наш скарб. Мінімальныя жэсты, якія часам губляюцца ў паўсядзённым жыцьці: пяшчота, любоў, спагада — яны сапраўды вызначальныя, важныя.

Гэта, напрыклад, супольны абед, пяшчота, абдымкі, тэлефанаваньне... Менавіта звычайныя жэсты ўвагі на паўсядзённыя дэталі, надаюць сэнс жыцьцю і ствараюць адзінства паміж намі».

Паводле Папы, часам людзі жывуць віртуальным дачыненьнямі, якія неабходна замяняць іншымі формамі блізкасьці.

«Трэба быць уважлівым да іншых і цярплівым. Сем’і дома часта ядуць разам у цішыні, не таму, што яны слухаюць адзін другога, а таму, што бацькі глядзяць тэлевізію, а дзеці прыліпаюць да смартфонаў. Яны выглядаюць як ізаляваныя адзін ад другога манахі. Гэта не кантакт. Слухаць адзін аднаго — вельмі важна, гэта дазваляе зразумець пажаданьні іншых, іх патрэбы і намаганьні».

Францішак распавёў, што вялікае ўражаньне на яго зрабіў артыкул журналіста Фабія Фацыя ў газэце ў «La Repubblicа» пра ўрокі гэтых дзён. Італьянскі тэлевядучы, між іншага, напісаў, як паводзіны кожнага чалавека ўплываюць на іншых: «той, хто не плаціць падаткі, ня толькі дапускае правіннасьць, але цяжкае злачынства: калі ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі не хапае месцаў, гэта і яго віна».

На пытаньне, як у гэтыя дні можа захаваць надзею атэіст, Папа Францішак адказаў:

«Мы ўсе дзеці Бога і ён нас абараняе. Нават тыя, хто не сустрэў Бога, тыя, хто ня мае дару веры, могуць знайсьці там свой шлях, у добрых рэчах, у якія яны вераць: яны могуць знайсьці сілу ў любові да сваіх дзяцей, да сваёй сям’і, да сваіх братоў і сясьцёр.

Хтосьці можа сказаць: „Я не магу маліцца, таму што я ня веру“, і ў той жа час ён можа верыць у любоў людзей, якія яго атачаюць — і знайсьці ў гэтым надзею».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG