Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 20 беларусаў дагэтуль не могуць вярнуцца дадому з Індыі. Макей абяцае дапамагчы


Беларусаў не пусьцілі ў самалёт да Масквы з Гоа з прычыны закрыцьця беларуска-расейскай мяжы
Беларусаў не пусьцілі ў самалёт да Масквы з Гоа з прычыны закрыцьця беларуска-расейскай мяжы

У беларускіх турыстаў, якія не змаглі ўляцець у Менск з Гоа транзытам праз Маскву, скончыліся страхоўкі, амаль няма грошай і мэдыкамэнтаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Яўген Новік, адзін з турыстаў, апублікаваў у Instagram відэа з просьбай аб дапамозе. На запісе бачна, што за мужчынам стаіць больш за 20 чалавек.

«На дадзены момант вярнуцца дадому самастойна немагчыма. Квіткі каштуюць не пад’ёмных сум, — распавядае мужчына. — І ёсьць верагоднасьць, што іх таксама анулююць перад самім вылетам. У нас сканчваюцца грошы і мэдыкамэнты. У нас скончыліся страхоўкі і тэрміны нашых віз мінаюць. З кожным днём сытуацыя ў Гоа пагаршаецца. Зачыняюцца крамы і банкі, уводзіцца камэнданцкая гадзіна.

Мы ўжо тут не адпачываем, мы ўжо тут, на жаль, выжываем. Мы просім эвакуіраваць нас у родную краіну. Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Мы хочам жыць і працаваць на радзіме».

Камэнтар пад відэа ў Instagram Новіка пакінуў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей. Ён перакананы, што цягам двух-трох дзён беларусы змогуць вярнуцца дадому.

«Займаемся ўшчыльную. На жаль, не можам дамагчыся прыняцьця выразнага і сыстэмнага рашэньня ад тых, з кім вы зьвязваліся. Паспрабуйце захоўваць спакой. Разумею, што гэта цяжка», – напісаў кіраўнік Макей.

На старонцы беларускага МЗС у Facebook з’явіўся зварот да беларусаў, якія не могуць трапіць на радзіму з Шры-Ланкі і Індыі.

Паводле яго, дыпляматы прапрацоўваюць магчымасьць эвакуацыі ўсіх беларускіх грамадзян з тэрыторыі Індыі і Шры-Ланкі ў Беларусь беларускімі авіябартамі. Для эвакуацыі грамадзяне Беларусі павінны зьвярнуцца ў амбасаду Беларусі ў Індыі па тэлефонах +919999466445; +918527415859; +919711520234.

Паводле МЗС, эвакуацыя беларусаў з Мальдываў і Нэпала адбудзецца пасьля вяртаньня турыстаў з Індыі і Шры-Ланкі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG