Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: на філфаку БДУ частку студэнтаў перавялі на дыстанцыйнае навучаньне


Філялягічны факультэт БДУ, архіўнае фота
Філялягічны факультэт БДУ, архіўнае фота

На філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта выяўленая інфікаваная каранавірусам студэнтка, — паведамілі Свабодзе іншыя студэнты.

Яе аднакурсьнікаў перавялі на дыстанцыйнае навучаньне праз плятформу MOODLE. Рашэньне тычыцца некалькіх групаў 2-га курсу, у якіх вучацца разам ад 30 да 40 студэнтаў.

Кіраўніца прэсавай службы БДУ Алена Марцулевіч заявіла Свабодзе, што на філфаку няма карантыну.

«Унівэрсытэт сам ня можа ўводзіць карантын, тым больш гэта не ў паўнамоцтвах кіраўніцтва факультэтаў. Гэта робіць Мінздароўя.

Заняткаў у нас ніхто не адмяняў. У нас было рэкамэндавана пераводзіць лекцыі ў групах, дзе больш за 30 чалавек, на больш позьні час, а таксама пераводзіць заняткі на форму КСП — кіраваная самастойная праца. Гэта калі студэнты могуць працягваць навучаньне дыстанцыйна, праз адмысловую адукацыйную плятформу на сайце БДУ. На ўчорашняй вечаровай нарадзе, якая прайшла ў кіраўніцтве БДУ, гэта рэкамэндавалася», — сказала Алена Марцулевіч.

Зьвесткі пра тое, што ў адной са студэнтак філфаку БДУ знойдзены каранавірус, Алена Марцулевіч камэнтаваць адмовілася, спаслаўшыся на тое, што дыягназ пацыента можа камэнтаваць толькі Міністэрства аховы здароўя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG