Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус. У сьвеце памерлі ўжо амаль 9 тысяч чалавек, зь іх 3 тысячы ў Італіі


Мэдыкі ў Рыме, 16 сакавіка
Мэдыкі ў Рыме, 16 сакавіка

На раніцу 19 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 219 тысяч выпадкаў COVID-19.

Зь іх звыш 81 тысячы ў Кітаі, 35,7 тысячы ў Італіі, 17,4 тысячы ў Іране, 14,8 тысячы ў Гішпаніі, 12,3 тысячы ў Нямеччыне, 9,5 тысячы ў ЗША, 9,1 тысячы ў Францыі, 8,6 тысячы ў Паўднёвай Карэі.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 8969 чалавек. Зь іх 3249 у Кітаі, 2978 у Італіі, 1135 у Іране, 638 у Гішпаніі, 254 у Францыі, 155 у ЗША, 104 у Вялікай Брытаніі.

Пры тым у Італіі толькі за мінулы дзень памерлі 475 чалавек — найбольшая колькасьць з пачатку эпідэміі ў краіне.

Здаровымі выпісалі 85,7 тысячы пацыентаў, у якіх быў новы каранавірус. У цяжкім стане застаюцца 6,8 тысячы.

У Беларусі пацьвердзілі 51 выпадак COVID-19: 9 з сымптомамі, 37 без сымптомаў, 5 (паводле БТ, 6) ужо выпісалі. Пад назіраньнем яшчэ 1960 чалавек.

Тым часам прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўзяў на сябе надзвычайныя паўнамоцтвы для мабілізацыі прамысловасьці на барацьбу з каранавірусам на фоне ўзмацненьня нэгатыўных наступстваў ад пандэміі, калі буйныя амэрыканскія аўтавытворцы заявілі, што яны закрываюць заводы ў Паўночнай Амэрыцы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG