Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Беларусі прыпыніла выдачу візаў у сувязі з каранавірусам


Амбасада ЗША ў Беларусі
Амбасада ЗША ў Беларусі

З 17 сакавіка амбасада ЗША ў Менску часова прыпыніла аказаньне паслуг па выдачы неіміграцыйных візаў для грамадзян Беларусі, паведамляе сайт амбасады.

Паслугі, якія амбасада надае грамадзянам ЗША, па-ранейшаму будуць даступныя.

«Амбасада ЗША ў Менску адданая палітыцы абароны здароўя і бясьпекі грамадзян ЗША і супрацоўнікаў прадстаўніцтва. Як толькі пагроза COVID-19 аціхне, амбасада ЗША адновіць паслугі па выдачы неіміграцыйных візаў у поўным аб’ёме», — гаворыцца ў паведамленьні.

Аналягічныя крокі зрабілі і іншыя амбасады:

  • З 14 сакавіка быў прыпынены прыём і разгляд заяваў на атрыманьне візаў ва ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтвах Чэхіі, уключаючы візавыя цэнтры. Меры таксама датычацца сваякоў і чальцоў сем’яў грамадзян Эўразьвязу. Консульскі збор не вяртаецца.
  • З 16 сакавіка да 30 сакавіка не прымаюць дакумэнты на візу ў амбасадзе Літвы, а таксама ў літоўскіх візавых цэнтрах.
  • З 16 сакавіка па 14 красавіка амбасада Латвіі ў Менску і генэральнае консульства Латвіі ў Віцебску не прымаюць наведнікаў: заяўкі на атрыманьне віз прымаюць толькі ў бюро, якія аказваюць зьнешнія паслугі, акрамя выпадкаў, зьвязаных з інтарэсамі дзяржавы або гуманітарнымі прычынамі, заяўкі на атрыманьне віду на жыхарства ў Латвіі не прымаюць.
  • З 17 па 27 сакавіка прыпынілі прыём дакумэнтаў на візу і на «карту паляка» ў амбасадзе Польшчы ў Менску, а таксама ў візавых цэнтрах (у Гомлі і Магілёве). Горадзенская i Берасьцейская консульскiя акругi таксама прыпыняюць прыём дакумэнтаў. Выключэньне — толькі для надзвычайных сытуацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG