Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь беларуса, які ўтаіў паездку ў Італію, мог заразіцца 91 чалавек. Агулам 224 чалавекі на карантыне

абноўлена

Мэдыкі вывозяць жанчыну ў адмысловай капсуле са студэнцкага інтэрнату БДУ на вуліцы Курчатава ў Менску, 12 сакавіка
Мэдыкі вывозяць жанчыну ў адмысловай капсуле са студэнцкага інтэрнату БДУ на вуліцы Курчатава ў Менску, 12 сакавіка

На прэс-канфэрэнцыі Міністэрства здароўя днём 13 сакавіка галоўны эпідэміёляг Беларусі Іна Карабан паведаміла, што празь беларуса, які не прызнаўся, што быў у Італіі, а працягваў наведваць публічныя імпрэзы, сустракацца зь людзьмі, мог заразіцца 91 чалавек — столькі людзей цяпер ізалявалі.

Паводле Карабан, сын пацыента, які быў зь ім у кантакце, наведваў навучальныя ўстановы і нейкі час быў носьбітам вірусу, перадаў інфэкцыю аднакурсьнікам.

Як даведалася «Наша ніва», гэта буйны бізнэсмэн, заснавальнік і кіраўнік шэрагу кампаній у Расіі і Беларусі. Ён вярнуўся з замежнай паездкі і не прызнаўся, што наведаў Італію.

Раней паведамлялася, што мужчыну ўдалося ўтаіць паездку ў Паўночную Італію і ад дзяржаўных службоўцаў, і ад працаўнікоў прыватнага мэдычнага цэнтру «ЛОДЭ», бо ён трапіў у Беларусь празь Нямеччыну — прыляцеў зь Мюнхэну.

Агулам па Беларусі РНК вірусу выявілі ўжо ў 27 чалавек — на 6 больш, чым паведамлялі днём раней. Цяпер 224 чалавекі знаходзяцца ў ізаляцыі пад наглядам мэдыкаў.

Раней 13 сакавіка міністар унутраных справаў Беларусі Юры Караеў расказаў, што прысутнічаў на нарадзе з чалавекам, інфікаваным COVID-19, таму на два тыдні пайшоў у дабраахвотны карантын. Тым часам Памежны камітэт абвяргае чуткі пра закрыцьцё межаў Беларусі, а касьцёл забараняе цалаваць абразы і паціскаць рукі.

Днём раней Мінздароўя абмежавала правядзеньне масавых мерапрыемстваў зь міжнародным удзелам да 6 красавіка (міністэрства рэкамэндуе перанесьці на больш позьнія тэрміны канцэрты з удзелам замежных артыстаў, аднак канчатковае рашэньне будуць прымаць арганізатары такіх выступаў).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG