Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал на фондавым рынку ў ЗША: ф'ючэрсы на акцыі ўпалі на 5%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія ф'ючэрсы (біржавыя дамовц аб куплі ў пэўны тэрмін за пэўную цану) на акцыі ўпалі на 5 %, дасягнуўшы штодзённага ліміту на зьніжэньне, што прывяло да прыпыненьня таргоў.

Гэта адбылося пасьля таго, як найбуйнейшае амаль за 30 гадоў аднадзённае падзеньне нафтавых ф'ючэрсаў у нядзелю ўзмацніла асьцярогі з нагоды крэдытнага крызісу на фінансавых рынках,-- паведамляе «Голас Амэрыкі».

Саудаўская Арабія абвясьціла аб плянах істотна нарасьціць здабычу і зьнізіць афіцыйную цану продажу нафты пасьля таго, як у пятніцу Расея выступіла супраць рэзкага скарачэньня здабычы, прапанаванага OPEC для стабілізацыі цэнаў, якія зьнізіліся ў выніку эканамічных узрушэньняў ад каранавірусу.

Зьніжэньне ф'ючэрсаў S&P 500 адбылося на фоне асьцярог, што ўплыў каранавірусу, які імкліва распаўсюджваецца, узмоцніцца, што прывядзе да рэцэсіі ў ЗША і рэзкага ўзмацненьня жорсткасьці ўмоў на крэдытных рынках.

Аб'ёмы нядаўніх распродажаў як акцый, так і высокапрыбытковых аблігацый адлюстроўваюць няпэўнасьць наконт узьдзеяньня вірусу, але таксама сьведчаць пра ўпэўненасьць, што рынкі ў канчатковым выніку стабілізуюцца і ўзыходзячы трэнд адновіцца, лічыць галоўны стратэгічны аналітык рынку ў бостанскай Ameriprise Financial Дэвід Джой.

Ён кажа, што зьніжэньне ф'ючэрсаў на акцыі сьведчыць пра тое, што давер пахіснуўся і што ўзьдзеяньне каранавірусу больш не паддаецца кантролю. У ходзе гандлю ф'ючэрсамі на эталённы фондавы індэкс S&P 500, якая праводзілася пасьля закрыцьця біржы, яны зьнізіліся, дасягнуўшы дазволенага ліміту ў 5%.

Зьніжэньне паказвае на тое, як моцна можа зваліцца сам індэкс S&P 500, калі таргі пачнуцца ў панядзелак. Абвал даходнасьці па казначэйскіх паперах ЗША паказвае на магчымыя больш сур'ёзныя нэгатыўныя эканамічныя наступствы, лічыць Джой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG