Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія выйшла на 1-е месца ў сьмяротнасьці ад каранавірусу. У Расеі тры новыя выпадкі захворваньня


У Турыне, ілюстрацыйнае фота
У Турыне, ілюстрацыйнае фота

У Расеі зарэгістраваны тры новыя выпадкі COVID-19, паведамляе фэдэральны апэратыўны штаб папярэджаньня распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі ў Расейскай Фэдэрацыі. У Італіі з 7375 зафіксаваных выпадкаў 366 скончыліся сьмерцю пацыентаў — гэта рэкордныя для сьвету 4,96% летальнасьці.

Па адным захварэлым выявілі ў Маскоўскай, Калінінградзкай і Белгародзкай абласьцях. Усе грамадзяне наведвалі Італію за апошнія два тыдні. Усе шпіталізаваныя знаходзяцца ў інфэкцыйных боксах.

Агульная колькасьць зарэгістраваных у РФ выпадкаў COVID-19 дасягнула 17.

Астатнія 14 выпадкаў: двое грамадзян Кітая, якім дыягназ быў пастаўлены ў канцы студзеня (абодва ачунялі, іх выпісалі 12 лютага), 11 расейцаў, якія вярнуліся з Італіі (адзін масквіч быў выпісаны 7 сакавіка), і адзін эпізод захворваньня студэнта з Італіі, які вучыцца у мэдунівэрсытэце ў Пецярбургу па абмене.

Яшчэ трое хворых не ўваходзяць у афіцыйную статыстыку Расеі: гэта расейцы, эвакуаваныя з лайнэра Diamond Princess ля берагоў Японіі ў Казань. Яны паправіліся і былі выпісаныя зь лякарні 8 сакавіка.

Захварэў сваяк жанчыны, у якой захворваньне пацьвердзілі ў нядзелю раніцай. Абое пабывалі ў Італіі і ляцелі рэйсам зь Міляну. Гэтым самалётам ляцелі 39 чалавек, у тым ліку 24 з Латвіі. Ім загадана на працягу двух тыдняў знаходзіцца дома на карантыне пад наглядам лекара. Першы выпадак COVID-19 быў зарэгістраваны ў Латвіі ў панядзелак, 2 сакавіка.

Першы выпадак каранавірус новага тыпу выявілі 7 сакавіка ў Малдове. Захворваньне пацьвердзілася ў 48-гадовай жанчыны, якая вярнулася з Італіі рэйсам зь Міляну. 8 сакавіка ўлады Малдовы павысілі код небясьпекі пашырэньня каранавірусу ў краіне з жоўтага да аранжавага. Гэта азначае рэальную небясьпеку заражэньня для людзей.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG