Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілян, Вэнэцыю і 10 правінцыяў Італіі закрываюць на карантын


Урад Італіі вырашыў закрыць уезд і выезд для 2 рэгіёнаў і 10 правінцыяў з прычыны каранавірусу COVID-19. Пра гэта паведамляе La Repubblica.

У прыватнасьці, ідзецца пра Лямбардыю (сталіца — Мілян) і Вэнэцыю. Таксама на карантын закрыюць правінцыі Мадэна, Парма, П’ячэнца, Рэджа-Эмілія, Рыміні, Пэзара і Ўрбіна, Падуя, Трэвіза, Асьці і Алесандрыя.

Ва ўсіх гэтых мясцовасьцях будуць закрытыя школы, музэі, тэатры і кінатэатры, культурныя цэнтры, а таксама спартовыя залі і гарналыжныя курорты. Гандлёвыя цэнтры ня будуць працаваць у выходныя. Бары і рэстараны змогуць працягнуць працу, калі гарантуюць, што паміж наведнікамі будзе больш за адзін мэтар.

Дактарам да 3 красавіка забароняць браць адпачынкі. За апошнія суткі ў Італіі дыягнаставалі больш за тысячу новых выпадкаў захворваньня. Агульная колькасьць інфікаваных у гэтай краіне складае 5 883.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG