Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-брытанскі распрацоўнік гульняў Gismart трапіў у топ-10 рэйтынгу Financial Times


Каманда Gismart, фота з афіцыйнага сайту кампаніі
Каманда Gismart, фота з афіцыйнага сайту кампаніі

Распрацоўнік і выдавец мабільных гульняў Gismart увайшоў у топ-10 хуткарослых кампаній Эўропы па вэрсіі Financial Times. У штогадовым рэйтынгу FT1000 кампанія заняла 6 месца.

Пры гэтым Gismart стала самой хуткарослай кампаніяй у гульнявой індустрыі. За тры гады выручка Gismart павялічылася на 8788.3% і дасягнула 70 мільёнаў даляраў у 2018 годзе.

Кампанія Gismart займаецца распрацоўкай забаўляльных і адукацыйных музычных праграм, таксама казуальных і гіпэрказуальных гульняў, а таксама выданьнем староньніх мабільных прадуктаў. Цяпер у Gismart больш за дваццаць мабільных гульняў, агульная колькасць запамповак перавысіла 500 мільёнаў.

У кампаніі працуе каля 300 супрацоўнікаў у офісах Беларусі, Вялікай Брытаніі, Кітая і Ўкраіны.

FT 1000 — гэта праект Financial Times, які штогод складае сьпіс з тысячы найбольш інавацыйных бізнэсаў Эўропы, якія найбольш хутка разьвіваюцца. У рэйтынг увайшлі кампаніі, якія дасягнулі самага высокага сукупнага гадавога росту выручкі за апошнія тры гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG