Падзеі 17 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
17 лютага 1947 году радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» пачала вяшчаньне на рускай мове. Радыё ўпершыню выйшла ў эфір на кароткіх хвалях у 1942 годзе.
Сёньня «Голас Амэрыкі» вяшчае на сарака пяці мовах сьвету.
Таксама ў гэты дзень
1944 — падчас Другой усясьветнай вайны ўтварылі Першы беларускі фронт пад камандаваньнем Канстанціна Ракасоўскага.
1987 — заснавалі Нацыянальны аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
2008 — Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.
2011 — вынесьлі першы прысуд па справе Плошчы-2010. Фрунзенскі суд Менску асудзіў Васіля Парфянкова на 4 гады калёніі строгага рэжыму.
У гэты дзень нарадзіліся
1806 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык і этнограф, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.
1837 — Канстанцін Ельскі, беларускі прыродазнаўца і падарожнік. Ягоным імем названы адзін зь відаў ляўра, некалькі відаў жывёлаў і птушак.
1910 — Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст, гісторык.
1928 — Уладзімер Дамашэвіч, беларускі пісьменьнік.
1968 — Алесь Белы, беларускі гісторык.
У памяці
1856 — памёр Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт.
1865 — памёр Аляксандар Вашкоўскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, апошні начальнік Варшавы ў часы паўстаньня.
1926 — памёр Ян Цепляк, дзяяч каталіцкай царквы.
1935 — памёр Вінцас Міцкявічус-Капсукас, дзяяч міжнароднага камуністычнага руху, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуністычнай партыі Літвы.