У Берасьці 27 студзеня ў закрытым рэжыме пачаўся працэс у справе грамадзяніна Нарвэгіі Дага Вівэстада.
Вівэстад абвінавачваецца паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу «гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару ў дачыненьні да малалетняй». Артыкул прадугледжвае пакараньне ад 8 да 15 гадоў зьняволеньня.
Пра гэта паведаміў адвакат Ілья Новікаў на сваім профілі ў Фэйсбуку.
71-гадовага Дага Вівэстада затрымалі ў Берасьці 29 верасьня 2019 году.