Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў першым чытаньні законапраект аб папраўках да Канстытуцыі, прапанаваныя прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Раней Пуцін казаў, што папраўкі будуць вынесеныя на агульнанароднае галасаваньне.
«У чым жа тады сэнс галасаваньня, калі прэзыдэнт да таго моманту ўжо падпіша законапраект?» — спыталася журналістка Бі-бі-сі ў спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна. Вось што той адказаў.
«Сэнс у тым, каб вы, прадстаўляючы замежныя сродкі масавай інфармацыі, вось такую форму, якую мы для сябе абіраем, — складаную, але пры гэтым дэмакратычную, калі ў абмеркаваньні ўсіх гэтых паправак прымаюць удзел не толькі дэпутаты, члены Савета Федэрацыі, рэгіянальныя парлямэнты, але, у вядома рахунку, усё гэта будзе вырашацца грамадзянамі нашай краіны, — і для сваіх краін бралі і рэалізоўвалі.
Таму што вы прэзыдэнтаў абіраеце, там дзьве сотні кангрэсмэнаў вырашаюць лёс сьвету, а потым мы ўсе закладнікамі робімся такіх рашэньняў, калі трасе ўсіх. І потым вы пачынаеце прасоўваць свае эканамічныя інтарэсы, ставячы заслон іншым краінам. Вось ідзіце па шляху Расеі! Усё іншае — умяшаньне ў нашы справы. Таму будзьце тут абачлівымі і ня парушайце нашага заканадаўства».