Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: заснавалі Нацыянальны мастацкі музэй


Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня
Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня

Падзеі 24 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная мастацкая галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў гэты дзень

1924 — пачаліся першыя зімнія Алімпійскія гульні

2011 — у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ў выніку тэракту загінулі 37 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1776 — Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.

1827 — Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі. Перажыў турму, катаргу і ссылку.

1885 — беларускі кінарэжысэр Юры Тарыч, які ў 1926 годзе зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».

1901 — Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.

У памяці

1965 — памёр Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль

1971 — памёр Уладзімер Уладамірскі, беларускі актор тэатра і кіно.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG